У Баранавічах з’явіцца дзіцячы дом сямейнага тыпу

Дзіцячы дом сямейнага тыпу неўзабаве адчыніцца ў горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці. Будынак, у якім ён размесціцца, абыйшоўся рэспубліканскаму бюджэту ў 260 мільёнаў рублёў.

“Ёсць людзі, якія маюць педагагічную ці медыцынскую адукацыю, але не маюць магчымасці, хоць і жадаюць, узяць на выхаванне дзяцей, - гаворыць спецыяліст райвыканкаму па ахове дзяцінства Алена Ярмольчык. – Мы стварылі ім такую магчымасць, будуючы дзіцячыя дамы”.

Для вызначэння будучых выхавацеляў аддзелам адукацыі будзе аб’яўлены спецыяльны конкурс. Перавага аддаецца сямейным парам. У такім доме, згодна з пастановай Савета Міністраў, павінны жыць не больш за 10, але не менш за 5 дзяцей.

На кожнае дзіця будзе выплачвацца дапамога і пенсія па страце кармільца, калі бацькі памерлі. А новыя бацькі будуць атрымліваць заробак.

Летась падобны дзіцячы дом сямейнага тыпу быў адкрыты ў Ляхавічах.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі