У Баранавічах спрабавалі падпаліць будынак пракуратуры

У Баранавічах спрабавалі падпаліць будынак пракуратуры

У Баранавічах спрабавалі падпаліць будынак міжраённай пракуратуры. Увечары 12 кастрычніка невядомыя асобы кінулі ў акно слоік з нейкай вадкасцю, было разбітае шкло, паведамляе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта.

На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група, распачата крымінальная справа па артыкуле "хуліганства" (арт. 339 КК).

СК нагадвае, што 8 кастрычніка падобны выпадак адбыўся ў Жодзіне, дзе ўначы невядомыя падпалілі дзверы ў мясцовай пракуратуры. Таксама была распачата крымінальная справа. Яшчэ раней у Бабруйску былі падпаленыя дзверы апорнага пункту міліцыі. Усе гэтыя здарэнні адбыліся на фоне разгонаў масавых акцый пратэстаў, затрыманняў і збіцця іх удзельнікаў, тысяч адміністрацыйных спраў і соцень крымінальных.

У Баранавічах спрабавалі падпаліць будынак пракуратуры
На месцы здарэння / @skgovby
У Баранавічах спрабавалі падпаліць будынак пракуратуры
На месцы здарэння / @skgovby

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі