У Баранавічах рэзка павялічылася захворваемасць на сальманелёз

Баранавіцкія эпідэміёлагі заклапочаныя рэзкім ростам захворванняў на сальманелёз. Толькі ў жніўні захварэлі 20 чалавек.
Між тым да жніўня асаблівых праблемаў з сальманелёзам не было: за 7 месяцаў гэтага года ў раёне выявілі 81 выпадак сальманелёзу, тады як летась – 99. Але ў жніўні-пачатку верасня захворваемасць рэзка павялічылася.

Дактары раяць не ўжываць яек, мяса і вады без цеплавой апрацоўкі, а таксама старанна мыць рукі перад ежай. Сальманелёз можа прывесці да смерці, асабліва аслабленых, малых і старых людзей.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі