У Баранавічах прапаршчыка, які выбіў зубы салдату, асудзілі на 3 гады зняволення

У Баранавічах прапаршчыка, які выбіў зубы салдату, асудзілі на 3 гады зняволення

28 снежня ў Баранавічах асуджаны прапаршчык, які збіваў салдат. Яго прызналі вінаватым у "парушэнні статутных правілаў узаемаадносін паміж вайскоўцамі, пры адсутнасці адносін падпарадкаванасці" (ч. 2 арт. 443 КК). Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы адправіў прапаршчыка за краты на тры гады (прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу). Да пакарання дадалі штраф, які зімой 2018-га вынес суд Пухавіцкага раёна — 100 базавых велічынь (2450 рублёў). Тады мужчыну прызналі вінаватым у нанясенні менш цяжкага цялеснага пашкоджання.

Прапаршчык быў старшыной роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння радыётэхнічнай брыгады Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. У стане алкагольнага ап'янення ён ударыў аднаго салдата нагой у жывот, другому выбіў два зубы, інфармуе intex-press.by.

Суды па фактах дзедаўшчыны ў беларускім войску сёлета прайшлі па ўсёй краіне. Самым гучным працэсам быў суд па "справе Коржыча".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі