У Баранавічах на рынку жанчына правалілася ў адкрыты люк

У Баранавічах на рынку жанчына правалілася ў адкрыты люк

26 верасня на Кааператыўным рынку ў Баранавічах адбыўся інцыдэнт — мясцовая жыхарка, 55-гадовая жанчына, правалілася ў адкрыты каналізацыйны люк. У той дзень ішоў моцны дождж і з-за вады люка не было бачна. Жанчына зачапілася локцямі за край люка, таму не правалілася ў каналізацыю цалкам і не атрымала моцных пашкоджанняў. Цяпер яна на бальнічным — лекуецца дома.

Як піша intex-press.by, люкі ў той дзень адчынілі па загадзе адміністрацыі рынка, якая такім чынам вырашыла зліць дажджавую ваду. Літаральна за паўгадзіны да здарэння работнікі рынка патрабавалі хаця б адгарадзіць люкі, аднак іх просьбы не пачулі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі