У Баранавічах на пажары ўратавалі мужчыну, ён у рэанімацыі

У Баранавічах на пажары ўратавалі мужчыну, ён у рэанімацыі

У Баранавічах на пажары ў прыватным доме ўратавалі мужчыну. Як паведамляе прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС, узгаранне здарылася раніцай 2 лютага  двухкватэрным аднапавярховым доме па вуліцы Брэсцкай.

На момант прыбыцця выратавальнікаў у доме было задымленне. Пажарныя мусілі абследаваць дом, дзе мог знаходзіцца чалавек.

Гаспадара кватэры, якая і загарэлася, знайшлі ў жылым пакоі, у ложку. Яго вынеслі на свежае паветра. Мужчына 1968 года нараджэння быў шпіталізаваны ў рэанімацыю з дыягназам “атручэнне прадуктамі гарэння, алкагольнае ап’яненне”.

Пажар ліквідавалі. Агонь пашкодзіў столь, падлогу і маёмасць у кватэры. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі