У Баранавічах алкаголікам прапаноўвалі напой “Максімка-2”

400 пяцілітровых спецбутэлек з вадкасцю “Максімка-2” канфіскавалі міліцыянты ў жыхара Баранавіч. 2 тоны яе ён захоўваў у сваім гаражы.  Звычайна, гэтую вадкасць выкарыстоўваюць аўтамабілісты пры абледзяненні шкла, аднак гаспадар прапаноўваў “спірт” мясцовым алкаголікам.

Іх, дарэчы, у раёне хапае. Рэгіянальны дыспансер пабіў усе свае папярэднія рэкорды: на ўліку ў ім цяпер стаіць больш за 4500 алкаголікаў, часам нават цэлымі сем’ямі.

Паведамляецца, што распаўсюдніка “Максімкі” цяпер чакае суд і, праўдападобна, штраф у памеры каля 1600 долараў.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі