У Баранавічах адкрыўся абноўлены музей першага Героя Беларусі
Абноўлены музей першага Героя Беларусі падпалкоўніка Ўладзіміра Карвата адкрыўся ў Баранавічах на 61-й знішчальнай авіябазе ў 13-ю гадавіну яго подзвіга. У экспазіцыі з'явіліся новыя дакументы і фотаздымкі, прысвечаныя жыццю ваеннага лётчыка. БелаПАН нагадвае, што ў траўні 1996 года падчас выканання вучэбна-трэніровачнага палёту ў Баранавіцкім раёне на самалёце Су-27П узнік пажар і ён стаў падаць. Уладзімір Карват, нягледзячы на каманду на катапультаванне, не пакінуў самалёт і адвёў яго ад жылых будынкаў, чым выратаваў жыцці многіх людзей, але сам загінуў.
Указам кіраўніка дзяржавы лётчыку, першаму ў краіне, было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна).
Указам кіраўніка дзяржавы лётчыку, першаму ў краіне, было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна).