У Баранавічах 11 чалавек эвакуявалі праз неадэкватнага мужчыну

У Баранавічах 11 чалавек эвакуявалі праз неадэкватнага мужчыну

Удзень 15 студзеня ў аператыўна-дзяжурную частку Баранавіцкага ГАУС затэлефанаваў мясцовы 50-гадовы жыхар. Мужчына паведаміў, што незнаёмыя людзі патрабуюць ад яго перадаць ім 150 рублёў, піша sb.by

На месца здарэння неадкладна выехаў нарад міліцыі. Але мужчына не адчыніў дзверы міліцыянтам. Ён паводзіў сябе неадэкватна, заявіў, што адчыніў газ, і пагражаў узарваць дом, удакладняе intex-press.by.

Выявілася, што з тэлефона, які належыць мужчыну, у экстранныя службы Баранавічаў паступіла 25 тэлефанаванняў з разнастайнымі пагрозамі. 

Міліцыянты эвакуявалі 11 жыхароў аднапавярховага шматкватэрнага дома. Для бяспекі спецыялісты аварыйных службаў адключылі ў будынку электрычнасць і газ. 

Пасля перамоваў міліцыянты пайшлі на штурм памяшкання, дзе быў мужчына. Афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка паведаміў, што спецыяльныя службы абследавалі жылыя памяшканні дома і не знайшлі якіх-небудзь выбухованебяспечных прадметаў.

Затрыманага мужчыну перадалі медыкам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі