У Бангладэш “Ісламская дзяржава” напала на кавярню, 20 чалавек загінулі

У Бангладэш “Ісламская дзяржава” напала на кавярню, 20 чалавек загінулі

Баевікі “Ісламскай дзяржавы” напалі на папулярную сярод замежнікаў кавярню ў Дака, сталіцы Бангладэш. Яны ўварваліся ў рэстаран, адкрылі агонь і прывялі ў дзеянне выбуховыя прыстасаванні. Некаторыя наведнікі апынуліся ў закладніках. Баевікі ўтрымлівалі іх некалькі гадзінаў, перш чым паліцыя пачала штурм.

У выніку тэракту загінула 20 чалавек, усе замежнікі. Таксама забітыя двое паліцыянтаў. 13 закладнікаў вызваленыя, з іх трое — замежнікі. Шасцярых нападнікаў ліквідавалі.

Цяпер удакладняецца, грамадзяне якіх краінаў былі ў кавярні ў момант нападу. Вядома, што там было сямёра японцаў і італьянцы, інфармуюць замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі