У бальніцах з'явіцца новая пасада — "галоўны медыцынскі брат"

Бальніца ў Іўі / Еўрарадыё
Бальніца ў Іўі / Еўрарадыё

Міністэрства аховы здароўя ўвяло новую наменклатуру пасад, паведамляе сайт міністэрства. Сярод іншага на гэта звяртае ўвагу "Комсомольская правда". Спіс пасад падкарэктавалі ў адпаведнасці з прынцыпамі гендарнай роўнасці. Гэта значыць, цяпер мужчыны ў працоўных кніжках не будуць значыцца як "медсястра", "галоўная медсястра" і "акушэрка". Афіцыйна з'явяцца пасады "медбрата", старэйшага медбрата" і "акушэра".

"Праведзеная карэкціроўка і аптымізацыя пасад медыцынскіх і фармацэўтычных работнікаў з улікам запатрабаванняў практычнай аховы здароўя, сучаснага стану і перспектыў развіцця аховы здароўя і мдадукацыі, укаранення новых формаў і метадаў аказання меддапамогі", — тлумачыць новаўвядзенні Міністэрства аховы здароўя.

Адпаведна, новыя пасады з'явяцца і для дактароў-спецыялістаў. Паколькі шматлікія захворванні ў дзяцей і дарослых прахоцяць па-рознаму і патрабуюць розных падыходаў у лячэнні, цяпер у краіне з'явяцца дзіцячыя неўролагі, кардыярэўматолагі, псіхіятры, эндакрынолагі, анколагі-гематолагі і іншыя.

А некаторыя пасады, наадварот, будуць скамбінаваныя. Напрыклад, з'явяцца алерголагі-імунолагі, отарыналарынголагі-фаніятры і г.д.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі