У Балівіі з'явіўся новы прэзідэнт — і гэта апазіцыянерка

У Балівіі з'явіўся новы прэзідэнт — і гэта апазіцыянерка

У Балівіі з'явіўся новы прэзідэнт і гэта апазіцыянерка. Пасля ўцёкаў з краіны Эва Маралеса часова выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы стала другі віцэ-спікер Сената Жанін Аньес. Новыя прэзідэнцкія выбары мусяць адбыцца ў 90-дзённы тэрмін.

Аньес 52 гады. Яна была лідарам апазіцыі ў верхняй палаце парламента Балівіі. Пасля таго, як месца старшыні Сената стала вакантным, Жанін Аньес, паводле Канстытуцыі, часова ачоліла дзяржаву (у адстаўку пайшлі і віцэ-прэзідэнт, і спікер). Слушнасць такога кроку пацвердзіў Канстытуцыйны суд краіны.

Прэзідэнт Эва Маралес выехаў з Балівіі ў Мексіку пад ціскам сілавікоў. Ён быў ля ўлады 13 гадоў. Апошні раз Маралес аб'явіў пра сваю перамогу на выбарах у кастрычніку. Пасля гэтага ў краіне пачаліся масавыя пратэсты, якія суправаджаліся сутыкненнямі з паліцыяй.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі