У Бабруйску ў журналіста Дзяніса Носава праходзіць ператрус
![У Бабруйску ў журналіста Дзяніса Носава праходзіць ператрус](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/babr_2.jpg.webp?itok=s-Iir9kX)
У Бабруйску ў журналіста Дзяніса Носава праходзіць ператрус. З чым звязаны візіт сілавікоў, пакуль невядома, піша @bobruisk_online.
Носаў — супрацоўнік газеты "Вечерний Бобруйск". Нядаўна сайт выдання быў заблакаваны Мінінфармам.
За апошнія гады Дзяніса Носава неаднаразова затрымлівалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.