У Бабруйску пад цягніком загінуў мужчына
![У Бабруйску пад цягніком загінуў мужчына](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/railway-2801.jpg.webp?itok=rfwUQlkA)
Трагічнае здарэнне адбылося каля шостай гадзіны вечара 27 студзеня ў Бабруйску. Як паведамляе магілёўская абласная міліцыя, каля вуліц Свярдлова і Пушкіна цягнік міжрэгіянальных ліній эканом-класа "Мінск-Гомель" збіў мужчыну, які пераходзіў чыгунку ў непрызначаным месцы.
34-гадовы непрацуючы бабруйчанін атрымаў траўмы, не сумяшчальныя з жыццём, і загінуў на месцы здарэння.
Паведамляецца, што машыніст цягніка экстрана тармазіў, але не змог пазбегнуць аварыі. Праверкай няшчаснага выпадку займаецца Бабруйскі міжраённы аддзел Следчага камітэта.
Зрыву ў графіку руху цягнікоў не было.