У Бабруйску на 15 сутак арыштавалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты

У Бабруйску на 15 сутак арыштавалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты

У Бабруйску ў пятніцу затрымалі галоўнага рэдактара анлайн-газеты “Бобруйский курьер” Анатоля Санаценку. Як паведамляе @bajby, падрабязнасці і прычыны затрымання пакуль невядомыя. Аднак аператыўна адбыўся суд. Санаценка асуджаны на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Затрыманні ў Беларусі не спыняюцца. На 15 сутак асуджаны былы кіраўнік прэзідэнцкага пула журналістаў тэлекаканала АНТ Дзмітрый Семчанка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі