У Азербайджане забаранілі жаніцца без даведкі аб здароўі

У Азербайджане з 1 студзеня набылі моц папраўкі ў Сямейны кодэкс, згодна з якімі асобы, якія хочуць пабрацца шлюбам, разам з заявай павінны прынесці ў ЗАГС даведку аб медыцынскім абследаванні.

Гэтая мера неабходная для таго, каб адзін з бакоў мог звярнуцца ў суд аб прызнанні шлюбу несапраўдным у выпадку, калі іншы бок наўмысна ўтоіў інфармацыю аб захворваннях, якія прыводзяць да скурана-венерычных хваробаў і імунадэфіцыту чалавека, інфармуе Lenta.ru

Абследаванне бясплатнае і будзе праводзіцца ў дзяржаўных муніцыпальных медыцынскіх установах па месцы жыхарства. Тым часам інфармацыя аб яго выніках для прадстаўнікоў ЗАГСаў будзе закрытай, бо з’яўляецца лекарскай таямніцай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі