У аўторак захаваецца халаднаватае і дажджлівае надвор’е

У аўторак захаваецца халаднаватае і дажджлівае надвор’е

У бліжэйшыя суткі, 3 ліпеня, у Беларусі чакаецца хмарнае надвор’е з дажджамі на большай частцы тэрыторыі. Удзень месцамі на поўначы краіны магчымыя навальніцы. Уначы і раніцай у асобных раёнах — слабы туман.

Вецер прагназуецца паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень — месцамі парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-12 градусаў, удзень — 14-19, а на паўднёвым захадзе — да +21, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

 

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі