У аўторак у Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы
![Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі / pexels.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/navalnica-2606_0.jpg.webp?itok=2ASfTCq8)
Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі / pexels.com
У аўторак, 27 чэрвеня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Удзень месцамі прагназуюцца навальніцы, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях — моцныя дажджы. Вецер будзе пераменных напрамкаў: уначы слабы, удзень умераны, пры навальніцах — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 9-15 вышэй за нуль, удзень +19...+25.
![У аўторак у Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/JjMMuO3Gbh4.jpg.webp?itok=OhATYm9K)
vk.com/belgidromet
![У аўторак у Беларусі прагназуюць дажджы і навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/DwlXZN3nC_M.jpg.webp?itok=JO_fYSNW)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.