У аўторак у Беларусі месцамі моцныя снег і вецер, завіруха

Моцныя маразы ў Беларусі адступілі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Моцныя маразы ў Беларусі адступілі / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У аўторак, 10 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць ападкі (снег, мокры снег, на паўднёвым захадзе — з дажджом). Сіноптыкі папярэджваюць, што ўначы і раніцай на паўночным усходзе нашай краіны магчымы моцны снег і завіруха. Ва ўсходняй частцы Беларусі чакаецца ўзмацненне ветру — з парывамі да 15-20 м/с.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -10 градусаў на ўсходзе да +3 на паўднёвым захадзе (у Мінску — ад -3 да -5), у дзённыя гадзіны — ад 0 да -6 (на Брэстчыне — да +4, у сталіцы — 1-3 марозу).

У аўторак у Беларусі месцамі моцныя снег і вецер, завіруха
vk.com/belgidromet
У аўторак у Беларусі месцамі моцныя снег і вецер, завіруха

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі