У аўторак у Беларусі чакаецца слабая завіруха, у сераду — моцны снег

У аўторак у Беларусі чакаецца слабая завіруха, у сераду — моцны снег

У аўторак, 3 студзеня, у Беларусі чакаюцца снег, мокры снег і слабая завіруха. На дарогах — галалёдзіца. Вецер будзе заходні, памяркоўны.

Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад 0 да мінус 6 градусаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сіноптыкаў.

Раніцай і ўдзень 4 студзеня амаль па ўсёй краіне прагназуецца моцны снег. Магчымае ўзмацненне ветру парывамі да 15-21 метра за секунду. Складаныя ўмовы надвор'я захаваюцца 5 студзеня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі