У аўторак, 17 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца ападкі — снег, мокры снег і дождж. Сіноптыкі папярэджваюць пра галалёд, які захаваецца на асобных участках дарог. Месцамі магчымы слабы туман.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -3 да +3 градусаў (у Мінску — ад -1 да +1), у дзённыя гадзіны — ад +1 да +7 градусаў (у сталіцы — 1-3 цяпла, у Гомелі — да -1).
Падобныя ўмовы надвор'я захаваюцца і ў бліжэйшыя дні.

vk.com/belgidromet
