У аўторак у Беларусі будзе да -10 градусаў, чакаецца снег
![Гомельшчына пад снегам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-11/4333.jpg.webp?itok=z8QkjdTa)
Гомельшчына пад снегам / t.me/gomel_region_gov/
Уначы і раніцай у аўторак, 28 лістапада, амаль па ўсёй Беларусі чакаецца снег. У дзённыя гадзіны толькі месцамі (на Брэстчыне — у многіх раёнах) прагназуюцца снег і мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Месцамі парывы ветру будуць дасягаць 15-20 м/с.
У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -4 да -10 градусаў, у дзённыя гадзіны — ад -1 да -7.
На сераду таксама прагназуюцца ападкі (месцамі — моцныя, на Гомельшчыне — мокры снег з дажджом). Уначы — да -16 градусаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.