У аўторак у Беларусі будзе 20-26 градусаў цяпла

У аўторак у Беларусі будзе 20-26 градусаў цяпла

У аўторак, 28 траўня, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Уначы месцамі, а зранку і ўдзень пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Зранку ў нізкіх месцах і паблізу вадаёмаў будуць згушчацца слабыя туманы. Уначы вецер будзе паўднёвы слабы, удзень — парывісты. 

Тэмпература паветра ўначы будзе ад 11 да 17 вышэй за нуль, удзень чакаецца +20...+26, па паўднёвым усходзе да 27-28 цяпла.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі