У аўторак пройдуць дажджы з навальніцамі, на поўдні будзе да +19

У аўторак пройдуць дажджы з навальніцамі, на поўдні будзе да +19

У бліжэйшыя суткі, 25 красавіка, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Па паўночна-заходняй палове краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, удзень у асобных раёнах магчымыя навальніцы.

Вецер будзе паўднёвым: уначы парывістым, раніцай і ўдзень — да моцнага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, удзень будзе 9-15 градусаў цяпла, а на поўдні прагназуецца да +19, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Сіноптыкі абвясцілі на 25 красавіка аранжавы ўзровень небяспекі з-за моцнага ветру да 15-20 метраў за секунду.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі