У аўторак чакаюцца кароткачасовыя дажджы па большай частцы Беларусі

У аўторак чакаюцца кароткачасовыя дажджы па большай частцы Беларусі

Воблачнае з праясненнямі надвор'е чакаецца ў Беларусі 3 верасня, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы па заходняй палове краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні, парывісты, пры навальніцах — моцны парывісты. 

Уначы будзе 11-17 вышэй за нуль, удзень чакаецца ад +15 па паўночным захадзе краіны да +28 па ўсходзе. 

У сераду, 4 верасня, чакаецца пераменная воблачнасць. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па ўсходзе краіны месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца няўстойлівы слабы да ўмеранага. 

Уначы будзе 6-13 цяпла, па ўсходзе да +15. Удзень паветра прагрэецца да 18-24 вышэй за нуль.

5 верасня чакаецца пераменная воблачнасць. Ападкаў не прагназуюцца. Вецер будзе паўднёвы — слабы да ўмеранага. 

Тэмпература паветра ўначы будзе +6...+13, удзень прагназуецца 18-25 цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі