У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы
![У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rain-2538429_1280_0.jpg.webp?itok=oczRbL82)
Уначы ў аўторак, 2 жніўня, амаль па ўсёй Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы (удзень яны магчымыя пераважна на ўсходзе краіны), месцамі — навальніцы. Ападкі чакаюцца і ў Мінску.
Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад +12 да +17 градусаў (у Мінску — ад +13 да +15), у дзённыя гадзіны — 22-28 цяпла (у сталіцы — ад +23 да +25).
![У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/f1ja5zyisb8.jpg.webp?itok=OA4BRy6w)
vk.com/belgidromet
![У аўторак амаль па ўсёй Беларусі пройдуць дажджы, месцамі — навальніцы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph_watermark/public/paragraphs/image/igqvbl4hnfc.jpg.webp?itok=4GpdYoT2)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.