У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты
![У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/280511130_308799701441866_1002500493395520503_n.jpg.webp?itok=5mQSujU7)
У пасажырскім аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты. Яны былі ў схованцы. У параўнанні з іншымі падобнымі здарэннямі, партыя невялікая — на суму больш за 8 тысяч еўра. Аўтобус апынуўся на стаянцы, а кіроўцу пасля арышту адпусцілі пад заклад, паведамляе Мытная крымінальная служба Літвы.
Кантрабанда цыгарэт з Беларусі не спыняецца нават падчас дзеяння санкцый, калі колькасць грузавікоў, цягнікоў, якія едуць з Беларусі ў ЕС, істотна зменшылася. Нядаўна перахапілі кантрабанду цыгарэт на 1,3 млн еўра. У красавіку літоўскія мытнікі тыдзень лічылі кантрабандныя цыгарэты, знойдзеныя ў цягніку з Беларусі.
![У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты](/sites/default/files/paragraphs/image/2803741843087996081085426035584992814230925n.jpg)
![У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты](/sites/default/files/paragraphs/image/2805148353087997047751996081573768449331038n.jpg)
![У аўтобусе, які прыехаў у Літву з Беларусі, знайшлі кантрабандныя цыгарэты](/sites/default/files/paragraphs/image/2805600073087995947752102194448202229004505n.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.