У Астравецкім раёне пад машынай расіяніна загінуў матацыкліст з Літвы
![На месцы аварыі / Скрыншот з відэа ДАІ](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/Astra.jpg.webp?itok=m3L7SGGA)
На месцы аварыі / Скрыншот з відэа ДАІ
У Астравецкім раёне загінуў матыцыкліст, 32-гадовы літовец. Як паведамляе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, трагічнае здарэнне адбылося ў панядзелак у 13:45 на 15-м кіламетры аўтадарогі "Газа — Астравец — Ашмяны". Мужчына на Suzuki на скрыжаванні пачаў выконваць абгон, а ў гэты момант спадарожны аўтамабіль Mazda стаў паварочваць налева. Яны сутыкнуліся.
Матацыкліст ад атрыманых траўмаў памёр на месцы. Suzuki адкінула на абочыну, дзе загарэлася паліва. Кіроўца легкавіка, грамадзянін Расіі, не пацярпеў.
![У Астравецкім раёне пад машынай расіяніна загінуў матацыкліст з Літвы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/22_64.jpg.webp?itok=nPZi_Omh)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.