У Асіповічах салдат атрымаў цяжкую траўму твара, на яго зваліўся кол

У Асіповічах салдат тэрміновай службы атрымаў цяжкую траўму твара. Здарэнне адбылося падчас разгрузкі аўтамашыны з абсталяваннем ваенна-палявога лагера. Калі салдат адчыніў борт кузава грузавіка, на яго зваліўся кол намёта. Пацярпелага шпіталізавалі.

"Радыё Магілёў" адзначае, што па выніках праверкі абставінаў здарэння была зроблена выснова, што патрабаванні бяспекі парушылі і вайсковец тэрміновай службы, і прапаршчык.

Дарэчы, шэсць гадоў таму ў Полацкім раёне на салдата тэрміновай службы звалілася жалезабетонная пліта, ён загінуў.

Беларускім вайскоўцам забаранілі паліць на хаду і трымаць рукі ў кішэнях

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі