Вы тут

У Ашмянах зноў пройдзе чэмпіянат па "балотным футболе"

osh.by

У Ашмянах зноў пройдзе чэмпіянат па "балотным футболе", інфармуе "Ашмянскі веснік". 3 жніўня а 10-й гадзіне ўдзельнікі збяруцца на пляцоўцы каля ясляў-садка № 3 па вуліцы Міцкевіча.

Гэтыя відовішчныя спаборніцтвы адбудуцца ў горадзе ўжо чацвёрты раз. На фота і відэа можна пабачыць, як яны праходзілі летась з удзелам шасці каманд, у тым ліку двух жаночых.