У Ашхабадзе ўрачыста адкрылі комплекс амбасады Беларусі ў Туркменістане

У Ашхабадзе ўрачыста адкрылі комплекс амбасады Беларусі ў Туркменістане

30 сакавіка ў Ашхабадзе быў урачыста адкрыты комплекс будынкаў беларускай амбасады ў Туркменістане. Сімвалічную стужку перарэзалі кіраўнікі дзвюх дзяржаў — Аляксандр Лукашэнка і Гурбангулы Бердымухамедаў, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўрачыстай цырымоніі таксама прынялі ўдзел чальцы афіцыйных дэлегацый дзвюх краін і прадстаўнікі замежнага дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Туркменістане. На адкрыцці дзіцячы ансамбль выканаў танцавальную кампазіцыю, а квартэт артыстаў у нацыянальных касцюмах — беларускія музычныя творы.

З інтэр'ерам адміністрацыйнага будынку амбасады кіраўнікоў дзяржаў пазнаёміў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Туркменістане Алег Табанюхоў. Потым Лукашэнка і Бердымухамедаў пасадзілі дрэвы на тэрыторыі амбасады.

Дарэчы, год таму кіраўнікі Беларусі і Туркменістана разам урачыста адкрывалі туркменскую амбасаду ў Беларусі. 

Беларуская амбасада займае ўчастак плошчай 0,73 га на поўдні Ашхабада. У комплекс уваходзяць двухпавярховы адміністрацыйны будынак, жылы васьмікватэрны дом для работнікаў амбасады, гараж і аўтастаянка, а таксама збудаванні інжынерна-тэхнічнага забеспячэння.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі