Вы тут

У Арыны Сабаленка каранавірус

Арына Сабаленка / Reuters

У беларускай тэнісісткі Арыны Сабаленка каранавірус. Пра гэта яна напісала ў сторыс Instagram: "На жаль, я здала станоўчы тэст". Здарылася гэта ў Індыян-Уэлсе ў ЗША, дзе на наступным тыдні Сабаленка збіралася паўдзельнічаць у турніры.

"У мяне пачаўся перыяд ізаляцыі, я застануся тут да ўхвалы лекараў і органаў аховы здароўя, — працягвае дзяліцца невясёлымі навінамі тэнісістка. — Цяпер я адчуваю сябе добра, але вельмі шкада, што не атрымаецца выступіць у гэтым годзе".

Арыне Сабаленка 23 гады. Сёлета ў яе быў добры сезон — яна ўпершыню стала другой ракеткай свету, выйграла турніры ў Мадрыдзе і Абу-Дабі, даходзіла да паўфіналаў US Open і Уімблдона.

instagram.com/sabalenka_aryna/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.