У аршанскім РАУС пацвярджаюць, што ў іх знаходзіцца Алесь Пушкін

У аршанскім РАУС пацвярджаюць, што ў іх знаходзіцца затрыманы сёння вядомы мастак Алесь Пушкін. Аднак пра тое, у чым ён абвінавачваецца, адмаўляюцца гаварыць.

“Я такую інфармацыю не ўпаўнаважаны даваць”, - кажа дзяжурны.

Ён таксама адмовіўся назваць агульную колькасць удзельнікаў святкавання Дня беларускай вайсковай славы, якія зараз знаходзяцца ў РАУС.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ў РАУС застаюцца трое чалавек - Алесь Пушкін і моладзевыя актывісты з Мінску Алена Макарэвіч і Аляксей Янушэўскі.

Ім пагражалі завядзеннем крымінальнай справы за абразу дзяржаўных сімавалаў. Міліцыянты заўважылі, што нехта з затрыманых выкінуў у акно чырвона-зялёны сцяг.

Зараз месцазнаходжанне Макарэвіч і Янушэўскага невядомае. На волі іх не бачылі.

Дарэчы, за кратамі, толькі не ў РАУС, а ў аршанскім спецпрыёмніку-размеркавальніку, знаходзіцца Дзяніс Садоўскі, актывіст аргкамітэту па стварэнню партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя". У панядзелак яго чакае суд "за хуліганства". 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі