У апошнія дні верасня ў Беларусі значна пахаладае

У апошнія два дні верасня чакаецца значнае пахаладанне. Неба зацягнуць аблокі, амаль паўсюдна пройдуць дажджы.
Чакаецца парывісты паўночна-заходні вецер, і ў аўторак днём тэмпература паветра ўжо не перавысіць 9-15 градусаў.

30 верасня месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ў ноч на 1 кастрычніка панізіцца да 2-7 градусаў цяпла, а на тарфяніках Палесся магчымыя замаразкі да нуля - мінус 2 градусаў. Днём будзе ўсяго 7-12 градусаў цяпла, перадае БЕЛТА.

Праўда, у бліжэйшыя выхадныя і панядзелак яшчэ можна пацешыцца добрым надвор’ем. Сіноптыкі абяцаюць цёплае паветра і кароткачасовыя дажджы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі