У апошні дзень лютага ў Беларусі будзе туман і да +12
![Апошні дзень зімы будзе па-вясноваму цёплым](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-02/liuty-2802.jpg.webp?itok=Me9VRUW7)
Апошні дзень зімы будзе па-вясноваму цёплым / Еўрарадыё
У чацвер, 29 лютага, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Уначы і зранку месцамі будзе туман. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на паўночна-заходні слабы.
Тэрмоментры ўначы пакажуць ад -1 па ўсходзе да +7 па паўднёвым захадзе. Удзень чакаецца 4-10 цяплы, па поўдні краіны будзе да 12 са знакам "плюс".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.