У апошні дзень года чакаецца мокры снег з пераходам у дождж

У апошні дзень года чакаецца мокры снег з пераходам у дождж

У пятніцу, 31 снежня, прагназуецца хмарнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Часам будзе ісці снег ці мокры снег з пераходам у дождж. На большай частцы тэрыторыі краіны будзе згушчацца туман. Чакаецца слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны. 

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 марозу, па захадзе краіны будзе 0...+2. Удзень прагназуецца 1-7 цяпла, па ўсходзе будзе ад 0 да -2.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі