У аэрапорце "Мінск" зрабіў аварыйную пасадку ТУ-204

У Нацыянальным аэрапорце "Мінск" здзейсніў аварыйную пасадку ТУ-204 расійскай авіякампаніі "Чырвоныя крылы". Ён здзяйсняў рэйс "Венецыя — Масква". Як паведамілі БелаПАН у аэрапорце, самалёт, на борце якога знаходзіўся 191 пасажыр, прызямліўся на другім рухавіку. Першы быў заглушаны пасля таго, як прыкладна за 400 км да Менска ў рухавіках выявілася небяспечная вібрацыя.
Ужо на зямлі выявілася наяўнасць габлюшкі ў сістэме змазкі. Самалёт падлягае сур'ёзнаму рамонту, адзначыў суразмоўца агенцтва. Пасажыры размешчаныя ў будынку аэрапорта. Прыкладна ў 17 гадзін авіякампанія Ўнукава (Расія)павінна даслаць па іх рэзервовы борт. Вылет з Менска вызначаны на 18 гадзін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі