У адзін з мінскіх бараў наведвальнік прыйшоў з гранатай

З гранатай прыйшоў у адзін з мінскіх бараў раней неаднаразова судзімы мінчук. Ён пагражаў яе ўзарваць, калі яму не вернуць нібыта скрадзеныя грошы.
На затрыманне “тэрарыста” выязджалі міліцыянты і супрацоўнікі спецслужбаў. Высветлілася, што граната вучэбная, цяпер яна знаходзіцца на экспертызе. А 26-гадоваму мужчыне, які толькі выйшаў на волю, пагражае новы тэрмін.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі