У Адэскай вобласці атруціліся два дзясяткі беларускіх дзяцей

У Адэскай вобласці Украіны атруціліся два дзясяткі беларускіх дзяцей. Яны шпіталізаваныя з вострай кішэчнай інфекцыяй, дыягназ гастраэнтэракаліт, з аздараўленчага лагера «Чайка» ў вёсцы Сяргееўка Белгарад-Днястроўскага раёна. Пракуратура распачала крымінальную справу. Атручванне беларускіх дзяцей стала падставай для праверкі ўсіх дзіцячых лагераў і пансіянатаў Адэскай вобласці з патрабавання мясцовай пракуратура. Яшчэ 22 дзіцяці знаходзяцца пад назіраньнем, іх стан дактары ацэньваюць як задавальняючы. Усяго ў лагеры было каля 400 дзяцей ад 9 да 16 год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі