У Адэсе затрымалі беларуса, які хаваўся пад чужым прозвішчам

У Адэсе затрымалі беларуса, які хаваўся пад чужым прозвішчам

У Адэсе затрымалі беларуса, які хаваўся пад чужым прозвішчам. 37-гадовага мужчыну расшуквалі па справе аб масавых беспарадках, якія адбыліся 2 траўня 2014 года. Як інфармуе УНІАН, беларус быў актыўным удзельнікам падзей, калі ў Адэсе адбыліся сутыкненні праўкраінскіх і прарасійскіх актывістаў. Тады загінулі 48 чалавек, пацярпелі каля 300.

Грамадзянін Беларусі хаваўся ад следства за межамі Украіны пад чужым прозвішчам. Яго затрымалі на мінулым тыдні ў доме яго сваяка ў Адэсе. Вядома, што падчас масавых беспарадкаў на Грэцкай плошчы мужчына быў у касцы, твар хаваў пад балаклавай. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “масавыя беспарадкі, што прывялі да гібелі людзей” (ч. 2 арт. 294 КК).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі