У Адэсе за ноч расійскія ракеты знішчылі 25 помнікаў архітэктуры

Сярод іх пабудовы XIX-XX стагоддзя / фота: Канстанцін Лібераў
Сярод іх пабудовы XIX-XX стагоддзя / фота: Канстанцін Лібераў

У Адэсе ў выніку начнога нападу пацярпела як мінімум 25 помнікаў архітэктуры. Сярод іх пабудовы XIX-XX стагоддзя, паведаміў кіраўнік АВА Алег Кіпер:

"Расіяне наўмысна накіравалі свае ракеты на гістарычны цэнтр Адэсы, які знаходзіцца пад абаронай ЮНЕСКА! Усё, што цяжкай працай стваралася вялікімі архітэктарамі, знішчаецца зараз цынічнымі катамі!"

Начны ракетны ўдар Расіі па Адэсе стаў прычынай смерці як мінімум аднаго мірнага жыхара. Яшчэ 22 чалавекі траўміраваны, сярод іх чацвёра дзяцей.

Ваенная адміністрацыя Адэсы паведаміла, што ў выніку абстрэлу сур'ёзна пацярпеў таксама Спаса-Праабражэнскі сабор — найбуйнейшы праваслаўны храм горада. У 1939 годзе сабор быў разбураны і адноўлены 20 гадоў таму.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі