У Адэсе пасля абстрэлу "Калібрамі" гарыць марскі порт

Дым у Адэскім порце / @suspilneodesa
Дым у Адэскім порце / @suspilneodesa

У Адэскім марскім гандлёвым порце пасля абстрэлу ўзнік пажар, піша народны дэпутат Украіны Аляксей Ганчарэнка. "Вось вам і збожжавай калідор", — заўважае ён. Па яго словах, расіяне "адной рукой падпісваюць дамовы, а іншы накіроўваюць ракеты".

Атаку расіян на Адэскі марскі гандлёвы порт пацвердзілі і ва ўкраінскім Аператыўным камандаванні "Поўдзень". Там паведамілі, што порт быў атакаваны крылатымі ракетамі тыпу "Калібр".

"2 ракеты збітыя сіламі супрацьпаветранай абароны. 2 патрапілі ў аб'екты інфраструктуры порта",распавялі ўкраінскія вайскоўцы.

Нагадаем, напярэдадні ў Турцыі расійская і ўкраінская дэлегацыі пры пасярэдніцтве турэцкага прэзідэнта і ў прысутнасці Генеральнага сакратара ААН падпісалі пагадненне аб вывазе збожжа з чарнаморскіх партоў. З пачаткам расійскага ўварвання ўкраінскія парты на Чорным моры, перш за ўсё Адэса і Мікалаеў, апынуліся заблакаваныя. У ААН вельмі разлічваюць на рэалізацыю гэтага пагаднення. Напярэдадні генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш у размове з карэспандэнтам Бі-бі-сі прызнаўся, што гэтая дамоўленасць, магчыма, — самае важнае, што ён зрабіў на сваёй пасадзе за ўвесь час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі