У Адэсе гарыць Дом прафсаюзаў, ёсць ахвяры (фота, відэа)

Як перадае УНІАН, агнём ахоплены другі і чацвёрты паверх 5- павярховага будынка Дома прафсаюзаў. Некаторыя, ратуючыся ад агню, пачалі скакаць праз выбітыя шыбы. Колькасць загінулых удакладняецца. На зямлі ляжыць шмат нерухомых целаў, некаторыя накрытыя сцягамі Украіны. З будынка па украінскіх актывістах вялі прыцэльны агонь з агнястрэльнай зброі.



На месца прыбылі ратавальнікі, машыны хуткай дапамогі, міліцыя, а таксама група спецпадраздзялення, якая затрымала некалькі сепаратыстаў. З будынка ідзе эвакуацыя людзей.



Перад гэтым праўкраінскія актывісты ліквідавалі лагер сепаратыстаў, якія забарыкадаваліся ў Доме прафсаюзаў. Антымайданаўцы схаваліся ў будынку і адстрэльваліся, а таксама кідалі камяні. Актывісты выбілі ўваходныя дзверы і ўварваліся ў будынак.


Фота — dumskaya.net і з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі