У АБСЕ вываз украінскіх дзяцей кваліфікавалі як ваеннае злачынства

Дзеці з акупаваных украінскіх рэгіёнаў у Мінску / кадр з відэа на канале Аляксея Талая
Дзеці з акупаваных украінскіх рэгіёнаў у Мінску / кадр з відэа на канале Аляксея Талая

Вываз дзяцей з Украіны ў Расію — гэта ваеннае злачынства. Так яго кваліфікавала Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе ў сваім дакладзе, падрыхтаваным у рамках Маскоўскага механізму.

Дакумент з'явіўся на сайце арганізацыі 4 траўня. У ім гаворыцца: "Місія прыйшла да высновы, што практыка прымусовага перамяшчэння і / або дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей на часова акупаваныя тэрыторыі і на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі можа кваліфікавацца як злачынства супраць чалавечнасці "дэпартацыя або гвалтоўнае перамяшчэнне насельніцтва".

На мінулым тыдні рэзалюцыю наконт дэпартацыі дзяцей і дарослых з Украіны прыняла ПАСЕ. У ёй гаворыцца, што прымусовая дэпартацыя — гэта прыкмета генацыду. Адказнасць за гэтае злачынства ўкладаецца на кіраўнікоў Расіі, а таксама на Аляксандра Лукашэнку.

У сакавіку 2023-га Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай. На іх ускладаюць адказнасць за незаконную дэпартацыю насельніцтва і незаконны перавод насельніцтва з акупаваных раёнаў Украіны ў Расію.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі