У абарону Крысціны Шацікавай выступіла група беларускіх жанчын

Група вядомых беларускіх жанчын выступіла ў падтрымку грамадскай актывісткі Крысціны Шацікавай, якую могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў.
Яны патрабуюць спынення пераследу Крысціны Шацікавай і яе сям’і. Пад зваротам падпісаліся Іна Кулей, Таццяна Севярынец, Людміла Гразнова, Святлана Завадская ды іншыя.

Нагадаем, 14 чэрвеня ў камісіі па справах непаўналетніх Кастрычніцкага раёна Магілёва будзе разглядацца справа Шацікавай. Яна звязана з пазбаўленнем актывісткі, якая выхоўвае двух непаўналетніх дзяцей, бацькоўскіх правоў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі