Вы тут

У 44 раёнах Беларусі знялі забарону на наведванне лясоў

newgrodno.by

Забарона на наведванне лясоў знятая ў 44 раёнах Беларусі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі. Ад сёння трапіць у лясы можна на тэрыторыі наступных раёнаў:

  • Гродзенская вобласць — Лідскі, Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі, Шчучынскі, Мастоўскі;
  • Мінская вобласць — Вілейскі, Маладзечанскі, Крупскі, Чэрвенскі, Слуцкі, Капыльскі, Нясвіжскі, Клецкі;
  • Магілёўская вобласць — Бабруйскі, Асіповіцкі, Кіраўскі, Клічаўскі, Краснапольскі, Кастюковіцкі, Хоцімскі, Крычаўскі, Клімавіцкі;
  • Гомельская вобласць — усе раёны, апроч Светлагорскага, Акцярбскага, Жыткавіцкага.

Рашэнні ад увядзенні або зняцці забароны на наведванне лясоў уводзяцца мясцовымі ўладамі па хадайніцтве лесягаспадарчых установаў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 320 лясных пажараў на плошчы болей за 1,2 тысячы га. Плошча трох буйных пажараў яшчэ ўдакладняецца і не ўключаная ў агульную статыстыку.