Вы тут

У 2022-м прадстаўніка Беларусі зноў не будзе на "Еўрабачанні"

"Еўрабачання" для БТ зноў не будзе / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

У 2022-м прадстаўніка Беларусі зноў не будзе на "Еўрабачанні". 21 кастрычніка Еўрапейскі вяшчальны саюз апублікаваў спіс краін, якія паўдзельнічаюць у міжнародным конкурсе песні. У ім наша краіна не згадваецца.

У пачатку верасня стала вядома, што Беларусі няма сярод 19 удзельнікаў песеннага конкурсу дзіцячага "Еўрабачанн".

У 2021 годзе Беларусь не ўдзельнічала ў конкурсе паводле рашэння Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Песня гурта "Галасы ЗМеста" была адрынута арганізатарамі за яе палітычны кантэкст. Пададзеная іншая песня гэтага гурта таксама парушала правілы конкурсу. Пасля гэтага беларускія дзяржаўныя тэлеканалы адмовіліся ад паказу "Еўрабачання".

У наступным годзе "Еўрабачанне" пройдзе ў Італіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.