У 2014-м дылогія "Забіць Біла"стане трылогіяй

Знакаміты рэжысёр Квенцін Таранціна мае намер стрымаць сваё абяцанне і зняць працяг дылогіі “Забіць Біла”. На адным з італьянскіх тэлевізійных ток-шоў рэжысёр заявіў, што “Забіць Біла-3” з’явіцца на экранах у 2014-м годзе, то бок праз 10 гадоў пасля прэм’еры “Забіць Біла-2”.

Па словах Таранціна, такая доўгая паўза паміж часткамі дасць магчымасць галоўнай гераіні залячыць душэўныя і цялесныя раны, нанесеныя ёй у папярэдніх серыях.

Рэжысёр не сумняецца, што ў ролі Нявесты зноў выступіць актрыса Ума Турман. Ці з’явіцца ў фільме сам Біл, Таранціна не ўдакладніў. Нагадаем, што Дэвід Кэрэдайн – выканаўца ролі Біла, памёр на пачатку мінулага лета ў Бангкоку.

Фільм “Забіць Біла” Квенціна Таранціна выйшаў у дзвюх частках у 2003-м і 2004-м гадах адпаведна. Другая серыя, пры бюджэце ў 30 мільёнаў долараў, зарабіла ў сусветным пракаце больш за 150 мільёнаў.

Паводле www.lenta.ru

Фота: archive.diary.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі