У 2009 годзе пры наборы міжгародных тэлефонных нумароў знікне лічба 8
Ужо з наступнага года пры наборы міжгародніх і міжнародных тэлефонных нумароў знікне звыклая васьмёрка. Дзякуючы гэтаму Беларусь далучыцца да ліку краін, якія маюць міжнародны фармат набору тэлефонных нумароў. Як распавёў начальнік групы па інфармацыі і камунікацыі прадпрыемства "Белтэлекам" Аляксей Федарынчык, пры званках унутры краіны трэба будзе набіраць "0", а пры выхадзе на міжнародны званок - "00". Першы этап пераходу мінуў летась, калі былі змененыя нумары экстраных і даведачных службаў.
Агенцтва 'Минск-новости'
Агенцтва 'Минск-новости'