У ¼ фінала Кубка Беларусі БАТЭ згуляе з Віцебскам, а МТЗ-РІПА — з “Нёманам”

У пятніцу адбылося лёсаванне чвэрцьфінальных пар розыгрышу Кубка Беларусі па футболе. Чэмпіёну краіны барысаўскаму БАТЭ у сапернікі выпаў "Віцебск", які заняў у сёлетнім першынстве краіны 5-е месца.
Салігорскі "Шахцёр" сустрэнецца з мікашэвіцкім "Гранітам", "Гомель" — з наваполацкім "Нафтанам", мінскі МТЗ-РІПА — з гродзенскім "Нёманам", паведамляе БЕЛТА.

Саперніцтва на чвэрцьфінальнай стадыі будзе складацца з двух матчаў — дома і ў гасцях. Паядынкі адбудуцца вясной наступнага года. Дакладныя тэрміны стануць вядомыя пазней.

Нагадаем, цяпер уладальнікам Кубка Беларусі з'яўляецца сталічны МТЗ-РІПА, які сёлета ў траўні перамог салігорскі "Шахцёр" — 2:1.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі